Наста Лойка
Магістр міжнароднага і еўрапейскага права
— Вам не падабаецца тое, што адбываецца вакол, і Вы готовыя дзейнічаць
— Хочаце паспрабаваць сабе ў грамадскім назінанні ці ўвогуле даведацца што гэта
— Вы актыўны, неабыякавы
— Хочаце знайсці аднадумцаў і паляпшаць гэты свет
Дадзены ўводны курс дазваляе дастанцыйна азнаёміцца з тэмай грамадскага кантролю, атрымаць практычныя рэкамендацыі ад экспертаў па назіранні за выбарамі, судамі і масавымі мерапрыемствамі. Экспертамі выступаюць практыкі ў галіне правоў чалавека, сябры Праваабрончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і Наста Лойка. Атрыманыя веды вы можаце выкарыстоўваць як самастойна, так і аб’яднаць свае намаганні па змене рэчаіснсці з праваабаронцамі.
Мы прапаноўваем Вам прайсці невялікае навучанне і перайсці непасрэдна да назірання за масавымі мерапрыемствамі, выбарамі і судамі. Для гэтага Вам неабходна:
— Зарэгістравацца (пазначце імя, e-mail. Праз некалькі хвілін на Ваш е-mail прыйдзе ліст. Націсніце спасылку для пацверджання рэгістрацыі).
Інструкцыя да рэгістрацыі на відэакурс: "Грамадскі кантроль: выбары, масавыя мерапрыемствы, суды"
— Прайсці відэакурс (абавязковай з’яўляецца першая частка + яшчэ адна на выбар).
— Напісаць пра вынікі тэстаў на мэйл help@spring96.org
— Праслухаць інструктаж (пасля паспяховага прахаджэння як мінімум
Адразу папярэдзім, што гэтая частка навучання вельмі важная для глыбіннага разумення таго, што Вы будзеце праходзіць на практыцы пасля. Не пужайцеся наяўнасці шматлікіх паняткаў: пасля знаёмства з імі Вы будзеце адчуваць сябе ўпэўнена ў справе.
Частка 1. Філасофія грамадскага кантролю:
Вы даведаецеся пра паняцце грамадскага кантролю, яго функцыі і стадыі.А таксама — над чым можна назірать, што дае статус назіральніка і якія існуюць прынцыпы назірання.
Частка 2. Назіранне за выбарамі:
Тут Вам распавядуць пра асноўныя палажэнні пра выбары ў Беларусі: што такое «выбары», навошта яны і чаму за імі трэба назіраць. Таксама пра паняцце «выбарчая сістэма» і іх колькасць. Відэакурс дазваляе як назіраць сумесна з КампаніяйВідэакурс дазваляе як назіраць сумесна з Кампаніяй «Праваабаронцы за свабодныя выбары», так і рабіць гэта самастойна.
Для практычнага пагружэння ў назіранне мы таксама азнаёмім вас з мабільнай прыладай Вочы, якая пасябруе з вашым андроідам і дапаможа хутка паведаміць пра парушэнне выбарчага працэсу.
Частка 3. Назіранне за масавымі мерапрыемствамі:
Вы пачуеце пра міжнародныя стандарты мірных сходаў, паняцце і крытэры мірнасці сходу, нацыянальнае заканадаўства па пытаннях мірных сходаў і метадалогію назірання за сходамі. Акром гэтага, атрымаеце практычныя рэкамендацыі па назіранні.
Частка 4. Назіранне за судамі:
Праз гэтую частку Вы зразумееце, якія існуюць міжнародныя стандарты справядлівага суду. Пазнаёміцеся з нацыянальным заканадаўстваў па пытаннях адкрытасці, даступнасці судовых паседжанняў, а таксама з асноўнымі працэсуальнымі гарантыямі, метадалогіяй назірання за судамі (адкрытасць, даступнасць судоў і адміністратыўныя працэсы). Атрымаеце практычныя рэкамендацыі па назіранні за судамі.
Факультатыўны дадатковы блок пра назіранне на міжнародным узроўні:
Тут Вы пазнаёміцеся з арганізацыямі, якія займаюцца тэмай грамадскага кантролю ў іншых краінах, і міжнароднай сеткай назіральнікаў.
Калі Вы праявіце шчырую зацікаўленасць, то ўжо праз некалькі дзён будзеце добра разбірацца ў тэме.
Калі Вы праявіце шчырую зацікаўленасць, то ўжо праз некалькі дзён будзеце добра разбірацца ў тэме. Калі вы падзяляеце каштоўнасці правоў чалавека і гатовыя далучыцца, каб рабіць гэты свет крыху лепшым, мы будзем рады бачыць вас у камандзе валантэрскай службы "Вясна.
Магістр міжнароднага і еўрапейскага права
Юрыст Праваабарончага цэнтру "Вясна"